Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20 мая 2024

У Параф'янаўскім сельсавеце прайшло выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў

У Параф'янаўскім сельсавеце прайшло выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў пад кіраўніцтвам старшыні райсавета Валянціны Рандарэвіч.

У ім прынялі ўдзел начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Пётр Падгурскі, дэпутацкі корпус раёна, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў.⠀

Разгледжана пытанне арганізацыі абслугоўвання ўстановамі культуры жыхароў сельскіх населеных пунктаў, практыка правядзення брэндавых мерапрыемстваў і свят вёсак.

 

















У рамках выязнога пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў у аграгарадку Параф'янава прадстаўлена рэтрасвята "Народжаныя ў СССР"

Па традыцыі яно пачалося з урачыстага шэсця па галоўнай вуліцы аграгарадка. Пасля гэтага госці мерапрыемства змаглі наведаць тэматычныя пляцоўкі: выставу народнай творчасці, на якой прадстаўлены работы ўмельцаў аграгарадка Параф'янава, фотавыставу "Мая сям'я", буфет "Чайная", музей "Назад у СССР", у якім прайшоў конкурс-дэгустацыя страў савецкай эпохі.

Каля Дома культуры аформлены тэматычныя пляцоўкі конкурсу "У стылі савецкага кіно", на якіх можна сустрэць папулярных герояў савецкіх кінафільмаў.





























Сёлета брэндавае свята Параф'янаўскага сельсавета прысвечана Дню сям'і. Таму асаблівая ўвага на ім мясцовым сем'ям, адносіны якіх прайшлі праверку часам. Дарэчы, для "маладых" быў арганізаваны сапраўдны вясельны картэж.

35-годдзе з дня вяселля - "каралавае" вяселле - сустракаюць сёлета Ганна і Уладзімір Станкевічы, Ларыса і Чэслаў Шавардак, Марыя і Міхаіл Мікалаевы.

 

З 40-й гадавінай – "рубінавым" вяселлем – віншаванні прымаюць Анатоль і Ірына Лакуцэвічы. Залаты юбілей сямейнага жыцця святкуюць Аляксандр і Лілія Шайтор.

Віноўнiкi ў урачыстасці прайшлі цырымонію ўрачыстай юбілейнай перарэгістрацыі шлюбаў і пасадзілі свае "сямейныя" дрэвы.