У ККЗ "Іскра" прайшла ваенна-патрыятычная акцыя "Гатовы Радзіме служыць" у рамках выязнога дня адчыненых дзвярэй ваенных устаноў адукацыі
Прадстаўнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і ваенных факультэтаў грамадзянскіх ВНУ правялі прафарыентацыйную работу са старшакласнікамі школ Докшыцкага і Глыбоцкага раёнаў.
Школьнікі даведаліся аб правілах паступлення ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь і на ваенныя факультэты ў грамадзянскіх ВНУ, прахадных балах, спецыяльнасцях, па якіх вядзецца падрыхтоўка, аб ільготах, належачых курсантам і вайскоўцам.
Хлопцы змаглі ўбачыць працу прафарыентацыйных пляцовак ваенных навучальных устаноў, фотазон ваенна-прафесійнай накіраванасці, выставу ўзораў стралковай зброі, узоры ваеннай формы адзення.
У мерапрыемстве прыняла ўдзел Валянціна Рандарэвіч, старшыня Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў.
Завяршылася мерапрыемства канцэртам курсанцкіх калектываў.