Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 ліпеня 2024

У Докшыцкім раёне ўручылі юбілейныя медалі

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Докшыцкай выбарчай акрузе Анатоль Сіўко і намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат райсавета Аксана Палачаніна, павіншавалі з надыходзячым Днём Незалежнасці працаўніка тылу Пятра Іванавіча Пашэвіча, які пражывае ў Бярозкаўскім сельсавеце.

Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Пятру Іванавічу быў перададзены прывітальны адрас ад імя дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў за подпісам старшыні Ігара Сергіенкі: "Нізкі паклон Вам, Пётр Іванавіч, за Ваш уклад у Вялікую Перамогу, аднаўленне рэспублікі ў пасляваенны перыяд і актыўную грамадзянскую пазіцыю сёння."

Пятру Пашэвічу таксама ўручаны медаль "80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў" і падарункі ад РА ГА "Белая Русь" і ДП "Гняздзілава-Агра".