Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20 лютага 2024

У Докшыцкім раёне стартавала датэрміновае галасаванне на выбарчых участках

У Беларусі стартавала датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, якое працягнецца да 24 лютага ўключна.

На тэрыторыі Докшыцкага раёна арганізавана праца 23 участкаў для галасавання.

Участковыя выбарчыя камісіі будуць працаваць без перапынку на абед. У дні датэрміновага галасавання ўчасткі адкрыты з 12 да 19 гадзін, у асноўны дзень - 25 лютага - аддаць свой голас можна будзе з 8 да 20 гадзін.

Датэрміновае жа галасаванне арганізавана і для выбаршчыкаў, у якіх не будзе магчымасці ў нядзелю прыйсці на ўчастак. Таксама яшчэ ёсць час звярнуцца ў камісію па месцы знаходжання тым, хто плануе галасаваць не па месцы рэгістрацыі.

Члены камісіі паклапаціліся аб тым, каб на ўчастках быў куток выбаршчыка. Тут размясцілі ўсю неабходную інфармацыю. Каб выбары не выклікалі дыскамфорту ў людзей з абмежаванымі магчымасцямі, для іх абсталявалі асобныя кабіны для галасавання. Людзям, якія маюць інваліднасць па зроку, гатовы прадаставіць павелічальнае шкло для самастойнага запаўнення бюлетэня для галасавання. Удзялілі ўвагу таксама пытанню, якое датычыцца бяспекі грамадзян: на перыяд выбараў на ўчастках арганізавана дзяжурства супрацоўнікаў міліцыі.

У нядзелю - у адзіны дзень галасавання - на ўсіх участках з 10 да 16 гадзін будзе праводзіцца канцэртная праграма, арганізаваная работнікамі ўстаноў культуры. Докшыцкі філіял аблспажыўтаварыства разгорне гандаль. З 23 участкаў для галасавання на 16-і будуць працаваць буфеты, яшчэ сем будуць абслугоўваць найбліжэйшыя гандлёвыя аб'екты, на ўчастак № 14 у Янках прыедзе аўтакрама.

Больш усіх бюлетэняў - чатыры - атрымаюць выбаршчыкі ў сельскай мясцовасці. Вяскоўцам неабходна будзе выбраць дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у абласны, раённы і сельскі саветы дэпутатаў. У райцэнтры докшычанам выдадуць па тры бюлетэні: па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў, абласны і раённы Саветы.