У Докшыцкім раёне прызначаны новы начальнік аддзела ўнутраных спраў
Сёння ў Докшыцкім райвыканкаме начальнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Андрэй Любімаў прадставіў на пасадзе начальніка аддзела ўнутраных спраў падпалкоўніка міліцыі Вадзіма Гарбузова.
У мерапрыемстве ўдзельнічалі старшыня райвыканкама Сяргей Абірала, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, начальнік УУС аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Андрэй Любімаў, асабовы склад РАУС.
Вадзім Вітальевіч Гарбузоў нарадзіўся ў 1981 годзе ў Віцебску. З 2003 года праходзіў службу ў органах унутраных спраў на розных пасадах. У тым ліку ў 2018-2022 гг. працаваў начальнікам аддзела наглядна-выканаўчай дзейнасці УУС Віцебскага аблвыканкама, з лютага 2022-га да цяперашняга прызначэння - першым намеснікам начальніка УУС Аршанскага райвыканкама - начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі.
Узнагароджаны медалямі "За бездакорную службу" ІІ і ІІІ ступеняў, медалём "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку".