Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 снежня 2024

У Докшыцкім раёне прайшоў адзіны дзень прыёму грамадзян дэпутатамі Докшыцкага раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў

Дэпутаты таксама правялі сустрэчы ў працоўных калектывах, з насельніцтвам па месцы жыхарства.

Галоўнай тэмай размовы стаў ход правядзення электаральнай кампаніі. Пагаварылі аб адказнасці кожнага грамадзяніна за бяспеку і будучыню нашай краіны, абмеркавалі моманты арганізацыі і правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падкрэслілі важнасць адзінства народа Беларусі ў абароне нацыянальных інтарэсаў.

Валянціна Рандарэвіч, кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна падкрэсліла важнасць узаемадзеяння паміж дэпутатамі і выбаршчыкамі:

"Любая праблема, з якой звяртаюцца людзі, уважліва разглядаецца, адпаведнымі службамі павінны прымацца вычарпальныя меры для вырашэння праблем у рамках заканадаўства і наяўных фінансавых магчымасцяў. Пастаянная сувязь з выбаршчыкамі ні ў якім разе не павінна губляцца".