Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 лютага 2024

У Докшыцкім раёне прайшлі памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя 35-годдзю з дня вываду савецкіх войск з Афганістана

У Докшыцах традыцыйна ў гэты дзень адбыўся мітынг-рэквіем з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Валянціны Рандарэвіч, намесніка старшыні райвыканкама Аксаны Палачанінай, удзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане, а таксама прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і вучняў школ. Да памятнага знака ў гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў усклалі кветкі, прыгадалі імёны тых, хто загінуў на вайне. Афганцы нагадалі, чым страшныя ваенныя канфлікты, як важна берагчы мір, цаніць сваю краіну, стваральнай працай рабіць шчаслівай будучыню падрастаючага пакалення.

У гэты памятны дзень у Бягомльскай сярэдняй школе імя С.С. Манковіча ладзілася ўрачытае адкрыццё музейнай экспазіцыі “Мы памятаем 1979 – 1989 гг.”.

– Вы прадстаўляеце тых людзей, якія праслаўлялі нашу краіну мужнасцю, доблесцю і патрыятызмам, – звярнулася да воінаў-афганцаў Валянціна Рандарэвіч. – Мы ўдзячны вам за вашы лепшыя якасці, за тое, што дастойна несяце званне абаронцы Радзімы, асабістым прыкладам дэманструеце, як трэба любіць сваю краіну і не дапускаць на яе тэрыторыю ворагаў. Дзякуй вам за тое, што выхоўваеце нашу моладзь, вучыце юнакоў і дзяўчат быць сапраўднымі патрыётамі.

Для далейшага папаўнення і развіцця музейнай экспазіцыі старшыня райсавета перадала калектыву школы грашовы сертыфікат.

Урачыстасць з віншаваннямі, узнагароджаннямі воінаў-афганцаў і святочным канцэртам ладзілася ў ККЗ “Іскра”. З нагоды 35-й гадавіны з дня вываду савецкіх войск з Афганістана Валянціна Рандарэвіч уручыла прывітальны адрас райвыканкама і райсавета старшыні РА ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Валянціну Андрыеўскаму. Ганаровай граматы райвыканкама, а таксама Падзякі Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў удастоены агент страхавы прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Докшыцкім раёне Венядзікт Грыгаровіч. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Бягомльскай СШ імя С.С. Манковіча Вадзім Ціханскі ўзнагароджаны Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў. Падзяку старшыні райвыканкама атрымаў настаўнік фізічнай культуры і здароўя гэтай жа ўстановы адукацыі Эдуард Батура, Падзяку старшыні райсавета – вадзіцель ТЦСАН Андрэй Ткачэнка.

Рашэннем Віцебскай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” нагрудным знакам “За заслугі 1 ступені” ўзнагароджана Валянціна Рандарэвіч. Такой жа ўзнагародай быў адзначаны дырэктар Бягомльскай СШ імя С.С. Манковіча Пётр Гігель.

За плённае супрацоўніцтва і актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні лячэбна-рэабілітацыйных мерапрыемстваў для воінаў-інтэрнацыяналістаў граматамі Віцебскай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” ўзнагароджана загадчык дзённага стацыянара ЦРБ Людміла Русаковіч і вядучы спецыяліст ваенкамата раёна Ніна Кеда – за дастойны ўклад у грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі.

Прысутных у зале вітаў ваенны камісар Віталь Леснічэнка, які ўручыў юбілейны медаль 29-і воінам-інтэрнацыяналістам. Для ўручэння грамат Докшыцкага РА прафсаюзаў на сцэну запрасілі Ядвігу Шульгат. Узнагароды і памятныя падарункі атрымалі ветэраны вайны ў Афганістане: ветурач ААТ “Таргуны” Анатоль Парцянка, вадзіцель вытворча-збытавога ўчастка Глыбоцкага аддзялення філіяла “Энергазбыт” Валерый Казачонак і ляснік Параф’янаўскага лясніцтва Леанід Каросцік.

Завяршылася памятнае мерапрыемства канцэртам, які падрыхтавалі салісты народнай эстраднай студыі “Калейдаскоп”, народныя ансамблі “Раніца”, “Кружева”, ансамбль гітарыстаў ДШМ імя Н. Сакалоўскага, узорны харэаграфічны калектыў “Сюрпрыз”.