Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
14 лютага 2024

У Докшыцах прайшоў марафон «#ЕДИНЫЙ»

УККЗ “Іскра” адбыўся адкрыты дыялог у рамках абласнога грамадзянска-патрыятычнага марафону “#единый”. галоў­ная тэма мерапрыемства – электаральная кампанія.

З працоўнай моладдзю і членамі Моладзевай палаты пры раённым Са­веце дэпутатаў сустрэліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, намеснік старшыні райвы­канкама Аксана Палачаніна, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай рабо­ты і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Гайчук, старшыня Моладзе­вай палаты пры раённым Савеце дэпу­татаў Вольга Карніловіч.

Актывісты РК ГА “БРСМ” сустрэлі ганаровых гасцей акцыяй “Роднае-на­роднае”, падчас якой запясце кожнага ўпрыгожылі стужкамі ў колерах сцяга Беларусі.

Да прысутных звярнулася Валянці­на Рандарэвіч, якая патлумачыла, чаму так важна паўдзельнічаць у маючых адбыцца выбарах, аддаўшы свой голас за таго ці іншага кандыдата ў дэпута­ты.

Уключыцца ў гутарку і задаць пы­танні змог любы жадаючы. Моладзь цікавілася, якімі якасцямі павінен ва­лодаць дэпутат, навінамі выбарчай кампаніі і не толькі.

Завяршыўся адкрыты дыялог ін­фармацыйна-асветніцкім праектам “Паштоўка.БЕЛ”. Магчымасцю адправі­ць стылізаваную картку (флаер) “Вы­біраем будучыню разам” скарысталася і старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч.