У Докшыцах прайшоў марафон «#ЕДИНЫЙ»
УККЗ “Іскра” адбыўся адкрыты дыялог у рамках абласнога грамадзянска-патрыятычнага марафону “#единый”. галоўная тэма мерапрыемства – электаральная кампанія.
З працоўнай моладдзю і членамі Моладзевай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў сустрэліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Гайчук, старшыня Моладзевай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў Вольга Карніловіч.
Актывісты РК ГА “БРСМ” сустрэлі ганаровых гасцей акцыяй “Роднае-народнае”, падчас якой запясце кожнага ўпрыгожылі стужкамі ў колерах сцяга Беларусі.
Да прысутных звярнулася Валянціна Рандарэвіч, якая патлумачыла, чаму так важна паўдзельнічаць у маючых адбыцца выбарах, аддаўшы свой голас за таго ці іншага кандыдата ў дэпутаты.
Уключыцца ў гутарку і задаць пытанні змог любы жадаючы. Моладзь цікавілася, якімі якасцямі павінен валодаць дэпутат, навінамі выбарчай кампаніі і не толькі.
Завяршыўся адкрыты дыялог інфармацыйна-асветніцкім праектам “Паштоўка.БЕЛ”. Магчымасцю адправіць стылізаваную картку (флаер) “Выбіраем будучыню разам” скарысталася і старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч.