Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 сакавіка 2023

У Докшыцах прайшла нарада з пасажыраперавозчыкамі

Аддзяленнем ДАІ сумесна з Докшыцкім раённым выканаўчым камітэтам праведзена рабочая нарада з перавозчыкамі, якія ажыццяўляюць перавозку пасажыраў у рэгулярных і нерэгулярных зносінах.

 

Дзяржаўтаінспектары нагадалі:
- аб пастаянным кантролі тэхнічнага стану транспартнага сродку;
- аб неабходнай дакументацыі для перавозкі пасажыраў;
- аб правамернасці пераабсталявання МС, якія выконваюць перавозкі пасажыраў.
- аб захаванні вадзіцелямі маршрутак Правілаў дарожнага руху: хуткаснага рэжыму руху; правілаў размяшчэння МС на праезнай частцы;
правіл манеўравання; правіл праезду на забараняльны сігнал святлафора і інш.
- аб мерах адміністрацыйнага ўздзеяння, якія прымяняюцца да вадзіцеляў і службовых асоб, адказных за тэхнічны стан і эксплуатацыю транспарту.

 

Праваахоўнікі нагадалі аб тым, што з 27 лютага па 13 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры перавозцы пасажыраў маршрутнымі таксі ў рэгулярных і нерэгулярных зносінах.