28 лютага 2024
У Докшыцах пад кіраўніцтвам старшыні Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў Валянціны Рандарэвіч прайшла пазачарговая сесія Савета дэпутатаў
![](https://dokshitsy.vitebsk-region.gov.by/images/storage/news/000583_115175.jpg)
На сесіі зацверджаны Інструкцыя аб парадку прысваення звання "Ганаровы грамадзянін Докшыцкага раёна" і рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці на 2024-2025 гады.
У рамках сесіі Валянціна Юр'еўна падзякавала ўсім дэпутатам за працу ў дваццаць восьмым скліканні.