У Бягомлі адбыліся мерапрыемствы з нагоды гадавіны вызвалення гарпасёлка брыгадай "Жалязняк" ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Каля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан прайшоў мітынг памяці, у якім прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч і старшыня Бягомльскага сельскага Савета дэпутатаў Сяргей Захарэвіч.
Валянціна Рандарэвіч аб памятнай даце:
— Кожны з нас ганарыцца тым, што зрабілі нашыя папярэднія пакаленні.
Сёння хочацца пажадаць, каб ніхто з нас не ведаў вайны і гаркаты страт.
Каб мы свята шанавалі мір, свабоду і незалежнасць, якія нам дасталіся такой
дарагой цаной.
Настаяцель прыхода Храма Усіх Святых іерэй Іаан Сычэвіч адслужыў малебен і асвяціў памятнае месца.
У 2009 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Бягомль быў узнагароджаны вымпелам «"За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны", які захоўваецца ў Бягомльскім музеі народнай славы.
Святочныя мерапрыемствы працягнуліся ў Бягомльскім гарадскім Дом культуры, дзе прайшоў канцэрт заслужанага калектыву "Узорнапаказальны аркестр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь".