Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
16 лютага 2023

Тэматычны вечар, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, прайшоў у Докшыцах.


15 лютага, адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Штогадовыя памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце, праходзяць па ўсёй рэспубліцы, у тым ліку і ў Докшыцах.

Каля памятнага знака, які ўстаноўлены ў гонар воінаў, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак, сабраліся ветэраны вайны ў Афганістане, іх сем'і, мясцовая ўсласць, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і жыхары горада.

- Захаванне памяці аб хлопцах, якія аддалі свае жыцці ў далёкім Афганістане, - наш святы абавязак, - падкрэсліў старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" Валянцін Андрыеўскі.

Пасля цырымоніі ўскладання кветак мерапрыемства прадоўжылася ў ККЗ "Іскра". Са знакавай падзеяй - 34-й гадавінай вываду савецкіх войскаў з Афганістана - воінаў-інтэрнацыяналістаў павіншавала намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна, а таксама ўручыла ветэрану-афганцу, слесару-сантэхніку філіяла № 1 РУП ЖКГ "Докшыцы"

Граматай Віцебскай абласной арганізацыі ГА "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" ўзнагароджаны Дзмітрый Разумовіч.

Завяршылася мерапрыемства выступам ВІА "ХХ стагоддзе".