2 снежня 2024
Свой 55-гадовы юбілей адсвяткаваў Докшыцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі
Святочнае мерапрыемства прайшло ў кінаканцэртнай зале "Іскра" ў Докшыцах.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, начальнік аддзела па адукацыі Дзмітрый Парцянка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Ягорава, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў горада, устаноў адукацыі раёна, ветэраны працы Цэнтра дзяцей і моладзі, бацькі выхаванцаў.
У рамках мерапрыемства віншаваннi, уручэнне ўзнагарод і падарункаў, ушаноўванне ветэранаў працы, феерверк музычных падарункаў ад выхаванцаў і педагогаў установы-юбіляра.