Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
23 лютага 2024

Свой 10-гадовы юбілей адзначае сёння аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Докшыцкага ТЦСАН

Урачыстае мерапрыемства "Юбілей збірае сяброў" адбылося на сцэне кінаканцэртнай залы "Іскра" і сабрала нямала гледачоў.

Ганаровымі гасцямі свята сталі намеснік старшыні райвыканкама Аксана Эдуардаўна Палачаніна, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый горада і раёна, клірык прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы Павел Іосько, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Вольга Паўлючэнка.

Усіх прысутных ад імя Докшыцкага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў прывітала Аксана Палачаніна, намеснік старшыні райвыканкама.

Мерапрыемства прайшло творча, насычана, цёпла, было багатым на віншаванні, узнагароджанні, падарункі і яркія канцэртныя нумары.