7 сакавіка 2024
Святочны канцэрт «Пра жанчыну з любоўю» прайшоў у Докшыцах
![](https://dokshitsy.vitebsk-region.gov.by/images/storage/news/000583_438517.jpg)
У кінаканцэртнай зале «Іскра» прайшоў святочны канцэрт "Пра жанчыну з любоўю", прысвечаны Жаночаму дню.
Гасцямі мерапрыемства сталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч і намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна.
З надыходзячым святам усіх павіншаваў начальнік Докшыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Валянцін Баравікоў.
Музычныя падарункі ад творчых калектываў і вакалістаў Докшыцкага гарадскога цэнтра культуры.
Сюрпрыз для гледачоў - выступленне драматычнага калектыву Параф'янаўскага СДК.