Свята да Дня сям'і ў фармаце дыялогавай пляцоўкі прайшло ў ККЗ "Іскра"
Галоўнымі героямі дыялогавай пляцоўкі сталі моцныя і дружныя сем'і г. Докшыцы і Докшыцкага раёна.
На свяце прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна і благачынны Докшыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Леанід Стрэха, а таксама кіраўнікі арганізацый іграмадскіх аб'яднанняў раёна.
Яркія моманты – узнагароджанне пераможцаў па выніках раённага анлайн-конкурсу "Шматдзетная сям'я года", ушаноўванне сямейных пар-юбіляраў, шматдзетных сем'яў, уручэнне падзячных лістоў і сертыфікатаў бацькам-выхавальнікам дзіцячых дамоў сямейнага тыпу і прыёмным бацькам. Сям'я - гэта тое, дзеля чаго варта прачынацца кожны дзень, дыхаць кожную секунду і маліць Бога кожнае імгненне, каб ён аберагаў і абараняў яе.