Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 сакавіка 2024

Сумеснае пасяджэнне Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў і Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта прайшло ў Докшыцах

На парадку дня вылучэнне кандыдата ў члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання.

У рабоце пасяджэння прыняў удзел намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў.

Кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад нашага рэгіёна вылучана Марковіч Наталля Мікалаеўна - старшыня Ушацкага раённага Савета дэпутатаў. Такое рашэнне аднагалосна прынялі на сумесным пасяджэнні прэзідыума Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта.

Ужо 4 красавіка шляхам тайнага галасавання мясцовымі Саветамі дэпутатаў базавага ўзроўню будзе сфарміраваны Савет Рэспублікі. А не пазней за 25 красавіка Усебеларускі народны сход збярэцца ў Мінску ў новым канстытуцыйным статусе.