Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
4 студзеня 2024

Старт дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы " далі ў Докшыцкім раёне

Другі год у нашай краіне праходзіць дабрачынная акцыя "Ад усёй душы", ініцыяваная Прэзідэнтам Беларусі, да якой далучыўся Докшыцкі раён.

Дэлегацыя на чале са старшынёй райвыканкама Алегам Кавалёнкам і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Валянцінай Рандарэвіч наведала аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у аг.Крулеўшчына.

Падарункі для падапечных падрыхтавалі раённая арганізацыя ГА "Белая Русь" і аддзяленне Беларускай партыі "Белая Русь", БРСМ, а таксама аб'яднанне прафсаюзаў і прадпрымальнікі.

Канцэртнай праграмай парадавалі ўдзельнікі вакальнай групы "Пой, душа!"  аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Докшыцкага ТЦСАН. Уручаць падарункі дапамаглі Дзед Мароз і Снягурачка.