Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
26 сакавіка 2024

Старшыня раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" Алёна Таляронак: "Беларусы ганарацца, што цяпер у краіне ёсць жанчына-касманаўт"

Першая беларуская жанчына-касманаўт Марына Васілеўская прыбыла на Міжнародную касмічную станцыю.

"Мы прыбылi, мы шчаслівыя, мы цудоўна сябе адчуваем. Мы вас вельмі любім, абдымаем, дзякуй, што падтрымліваеце нас. Нам гэта вельмі прыемна і дае нам вялікія сілы", - сказала Марына, звяртаючыся да прысутных у Цэнтры кіравання палётамі.

Разам з беларускай Марынай Васілеўскай на Міжнародную арбітальную станцыю перайшлі касманаўт «Раскосмасу» Алег Навіцкі і астранаўт НАСА Трэйсі Дайсан.

Марына Васілеўская стала прадстаўніцай 22-й дзяржавы, чые грамадзяне пабывалі на Міжнароднай касмічнай станцыі.

 

 

Алена Таляронак, старшыня раённай арганізацыі РГА "Белая Русь", член савета раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын":

— Беларусы ганарацца, што зараз у краіне ёсць жанчына-касманаўт. Навіну аб падрыхтоўцы Марыны Васілеўскай да касмічнага палёту суайчыннікі ўспрынялі з захапленнем. Рашучая, цягавітая, з вялікай сілай волі - яркая прадстаўніца моцных сучасных жанчын. Яе прыклад будзе садзейнічаць павышэнню статусу жанчын у грамадстве, іх ролі ва ўсіх сферах жыцця. Акрамя гэтага, вынікі навуковых эксперыментаў, якімі зараз займаецца наша касманаўтка, у будучыні сапраўды паўплываюць на развіццё навукі.