21 лютага 2024
Спартсмены Докшыцкага раёна ў прызах
![](https://dokshitsy.vitebsk-region.gov.by/images/storage/news/000583_505953.jpg)
20 лютага на лыжаролернай трасе у г. Гарадку прайшла абласная спартакіяда сярод сельскіх жыхароў па лыжных гонках «Залаты колас». У спаборніцтвах прымала ўдзел 9 раённых каманд Віцебскай вобласці.
У камандным першынстве зборная Докшыцкага раёна заняла 3 месца. У асабістым заліку Глазко Ганна і Глазко Юрый занялі таксама 3-е месца.