22 красавіка 2024
Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Докшыцкім раёне
У рамках суботніка старшыня Докшыцкага райвыканкама Сяргей Абірала, старшыня Докшыцкага райсавета Валянціна Рандарэвіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко, калектыў райвыканкама прынялі ўдзел у пасадцы лесу, у рамках рэспубліканскай акцыі "Аднавім лясы разам!".
Актыўны ўдзел прынялі дэпутаты ўсіх узроўняў.
Прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў наводзілі парадак пасля зімы. Жыхары горада і раёна займаліся пабелам дрэў, добраўпарадкаваннем помнікаў, рамонтам архітэктурных форм і дзіцячай пляцоўкі, стваралі новыя клумбы і іншае.