Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 лістапада 2024

Рабочая паездка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоля Ліневіча па Віцебскай вобласці завяршылася візітам у Докшыцкі раён

У рамках адзінага дня інфармавання, тэма якога прысвечана сямейным каштоўнасцям, кіраўнік галіны наведаў шматдзетную сям'ю Кудрашовых у аграгарадку Параф'янава, у якой выхоўваецца пяцёра дзяцей, уручыў дружнаму сямейству каштоўныя падарункі.

Да віншаванняў Анатоля Ліневіча далучыліся кіраўнік раёна Сяргей Абірала, старшыні абласнога і раённага камітэтаў прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Дзіканава і Васіль Васюковіч, а таксама выконваючы абавязкі дырэктара ААТ "Докшыцкі райаграсэрвіс", у якім працуюць муж і жонка Кудрашовы, Сяргей Трус.

Не толькі багаццем кветак, падарункаў, але і асаблівым цяплом зносін была напоўнена гэтая сустрэча.