Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
16 сакавіка 2023

Прафсаюзы правяраюць гатоўнасць сельгаспрадпрыемстваў да веснавых палявых работ

У рамках месячніка грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, які стартаваў 15 сакавіка, плануецца наведванне ўсіх сельгасарганізацый краіны.

Прафсаюзныя спецыялісты вывучаць цэлы спектр пытанняў, якія датычацца аховы працы. Гэта правядзенне інструктажоў, забеспячэнне перадрэйсавых і паслярэйсавых медыцынскіх аглядаў вадзіцеляў і механізатараў, гатоўнасць сельскагаспадарчай тэхнікі, санітарна-бытавыя ўмовы, забеспячэнне гарачым харчаваннем, медыцынскімі аптэчкамі месц работы з пестыцыдамі і мінеральнымі ўгнаеннямі і многае іншае.

“Гатоўнасць да пасяўной кампаніі для тэхнічнай інспекцыі прафсаюзаў вызначаецца ў першую чаргу створанымі ўмовамі працы, а не ўмовамі надвор'я. Так, наймальнікі імкнуцца забяспечыць працаўнікам камфорт і бяспеку. Але разам з тым з году ў год мы выяўляем дастатковую колькасць парушэнняў. Напрыклад, летась падчас маніторынгаў выдадзена больш за 350 рэкамендацый на ўстараненне больш як 3 тысяч парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, - распавёў галоўны тэхнічны інспектар працы Федэрацыі прафсаюзаў Павел Манько. - Наша задача праверыць умовы, у якіх працуюць людзі. Пры выяўленні парушэнняў прыняць усе неабходныя меры па іх аператыўным устараненні. Нярэдкія выпадкі, калі і самі работнікі грэбуюць правіламі і нормамі ў сферы аховы працы і атрымліваюць вытворчую траўму. Таму прафсаюзныя інспектары пры наведванні сельгаспрадпрыемстваў працуюць як з наймальнікамі, гэтак і з работнікамі. І калі ёсць пытанні, то заўсёды ахвотна тлумачаць усе нюансы».

Па выніках праведзеных маніторынгаў тэхнічная інспекцыя працы выдае наймальнікам рэкамендацыі з устаноўленымі тэрмінамі ўстаранення выяўленых парушэнняў. Аб іх устараненні яны абавязаны інфармаваць прафсаюзы.

Нагадаем, што паведаміць аб парушэннях нормаў і правілаў аховы працы можна таксама па тэлефоне "гарачай лініі" Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі - 8 (017) 374 90 48.

Крыніца з фота:  https://www.dokshitsy.by/2023/03/gotovnost-selxozpredpriyatij-k-vesenne/