Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
4 снежня 2023

Праект "З вялікай любоўю да малой радзімы" прайшоў у Бярозкаўскім сельсавеце

Так называецца праект, які праходзіць па сельскіх саветах Докшыцкага раёна. Дзякуючы праекту мы ўспамінаем тых жыхароў, хто працаваў і дзякуем тым, хто працуе на роднай зямлі зараз.

У Бярозкаўскай сельскай радзе 29 населеных пунктаў, дзе пражывае 500 жыхароў.

Жыхароў сельсавета віталі старшыня Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, старшыня Бярозкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Таццяна Славікоўская.

У рамках свята былі выказаны падзякі за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці сельсавета, добраўпарадкаванне і ўтрыманне прыдамавых тэрыторый. Адзначаны сямейныя пары, работнікі арганізацый.

Таксама ўручаны падзякі грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі саюз жанчын" і "Белая Русь".

Як адзначыла Таццяна Валер'еўна: «Нам з вамі жыць на гэтай малой радзіме, а яна ў нас адна».

Такія святы павінны быць: бо гэта памяць аб нашых земляках, якія працавалі ў балазе нашага раёна і каханай Радзімы..