Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
8 лістапада 2021

Пяць маладых спецыялістаў прыехалі сёлета ў ААТ «Бягомльскае»

Пяць маладых спецыялістаў прыехалі ў гэтым годзе ў ААТ «Бягомльскае». Гаспадарка прыцягнула заработнай платай - вышэй, чым прапаноўвалі іншыя, вырашэннем жыллёвай праблемы і месцазнаходжаннем - недалёка ад сталіцы.

Сярод новенькіх дзве сямейныя пары, якія родам здалёк, і адзін мясцовы хлопец.

Мікалай Радзюк - з Маргавіцы, пасля заканчэння Барысаўскага дзяржаўнага каледжа ўладкаваўся ў «Бягомльскі» слесарам. Жыве дома, на працу дабірацца блізка. Двойчы быў тут на практыцы, таму перад прыходам на пастаяннае месца не хваляваўся - калектыў спадабаўся, ёсць у каго спытаць параду.

Сямейныя скончылі Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках. І таксама падчас навучання праходзілі практыку ў гэтай гаспадарцы.

Кацярына і Мікалай Якаўцы - бухгалтары. Яна з Гомеля, ён - з Лунінца Брэсцкай вобласці.

– На размеркаванні «Бягомльскае» аказалася адзінай гаспадаркай, дзе давалі службовае жыллё, - успамінае Мікалай. - Гэта стала адным з рашаючых фактараў пры выбары месца працы. І зараз мы плацім за мэбляваную двушку толькі дзесяць рублёў у месяц. Да канторы ад нашай кватэры пяць хвілін ходу.

У кабінеце Каця з Мікалаем сядзяць побач. Хаця ўчасткі працы вядуць розныя, але раяцца адзiн з адным. Базу ў акадэміі атрымалі грунтоўную, таму з вялікімі цяжкасцямі ў бухгалтарскай справе не сутыкаюцца.

Тамара і Вадзім Савіцкія - аграномы, прычым Вадзім - галоўны. Муж з Аршанскага раёна, жонка - з Дубровенскага. Абодва скончылі спачатку аграрны каледж, потым разам паступілі ў акадэмію на скарочаную форму навучання. Праца падабаецца - шмат бываюць на свежым паветры - жартуюць, што «гуляюць па палях».

Здымнае жыллё ім у поўным аб'ёме аплачвае гаспадарка.

Прыезджым падабаецца Бягомль, бо тут чыста, прыгожа, шмат гандлёвых кропак, задавальняюць транспартныя шляхі зносін. Яны сябруюць паміж сабой і з іншымі маладымі спецыялістамі гаспадаркі.

88 маладых спецыялістаў прыехалі ў гэтым годзе ў раён:

32 - аграпрамысловы комплекс;

27 - сацыяльная сфера;

18 - прамысловасць;

11 - будаўніцтва, ЖКГ.

Ніны КРУКОВІЧ

Фота аўтара

Крыніца: https://www.dokshitsy.by/2021/11/priexali-v-oao-begomlskoe/