Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 снежня 2024

Першы сакратар ЦК ГА "БРСМ" Аляксандр Лук'янаў наведаў Бягомльскую спецыяльную школу-інтэрнат

Марафон дабра крочыць па краіне.

Рэспубліканская дабрачынная акцыя БРСМ і БРПА "Цуды на Каляды" сёння ў Бягомльскай спецыяльнай школе-інтэрнаце.

У гасцях у хлопчыкаў і дзяўчынак — першы сакратар ЦК ГА "БРСМ", член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лук'янаў;

сакратар ЦК ГА "БРСМ", старшыня ЦС ГА "БРПА" Крысціна Сарока;

намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна;

начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Дзмітрый Парцянка;

галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Гайчук;

першы сакратар РК ГА "БРСМ", дэпутат раённага Савета дэпутатаў Павел Латковіч.

Ганаровыя госці павіншавалі ўсіх з надыходзячымі навагоднімі святамі і падарылі падарункі.

А валанцёрскі атрад "Неабыякавыя" СШ 1 г. Докшыцы падрыхтаваў для дзяцей святочную інтэрактыўную праграму з удзелам казачных герояў - Дзеда Мароза і Снягуркі.

Дабрачынная акцыя БРСМ і БРПА "Цуды на Каляды" штогод робіць свой уклад у скарбонку добрых спраў нацыянальнага навагодняга дабрачыннага праекта "Нашы дзеці", які праходзіць пад патранатам Прэзідэнта.

dokshitsy.by