Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 мая 2024

Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Міжнародным Днём сям'і!

Для кожнага з нас сям'я - гэта галоўная апора ў жыцці, крыніца любовi, дабра, душэўнай цеплыні. Гэта месца, дзе нас любяць, дзе заўсёды зразумеюць і падтрымаюць у цяжкую хвіліну. Дружная і моцная сям'я, у якой пануюць гармонія, любоў і ўзаемаразуменне - гэта не толькі асабістае шчасце кожнага чалавека, але і сацыяльна-эканамічны дабрабыт грамадства, фактар стабільнасці і развіцця дзяржавы.

У сям'і адбываецца станаўленне асобы, выхоўваецца ўзаемапавага, ад старэйшых да малодшых перадаюцца нацыянальныя і культурныя традыцыі.

Сям'я - гэта сапраўднае шчасце і велізарная праца мужа і жонкі. Вельмі важна, каб кожная сям'я жыла ў гармоніі, згодзе і камфорце, смела і ўпэўнена глядзела ў будучыню. Чым больш будзе такіх сем'яў, тым мацней дзяржава, тым мацнейшы наш раён.

З асаблівай цеплынёй хочам павіншаваць са святам шматдзетных бацькоў і тых, хто ўзяў на сябе адказнасць у выхаванні прыёмных дзяцей. Вы з асабістага досведу ведаеце, якая гэта нялёгкая праца і разам з тым вялізная радасць — бачыць дасягненні сваіх дзяцей і ганарыцца імі.

Шчырыя пажаданні шчасця маладым сем'ям і сем'ям, адзначыўшым юбілейныя вяселлі.

Ад усёй душы жадаем, каб у вашых сем'ях заўсёды панавалі любоў і паразуменне, не пакідала ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, душэўнай гармоніі і вялікага шчасця!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў