Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 мая 2024

Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!

Віншуем вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўныя сімвалы сучаснай Беларусі заснаваны на гераічнай гісторыі і адлюстроўваюць мірныя стваральныя мэты беларускай дзяржавы, слаўную гісторыю нашага народа, яго шматвяковыя традыцыі, а таксама ідэалы і прынцыпы нашай суверэннай краіны - мір, працу, добрасуседства, вернасць сваім духоўным каштоўнасцям і традыцыям.

Дзяржаўныя сімвалы аб'ядноўваюць наша грамадства ў самыя адказныя перыяды гісторыі, выхоўваюць у падрастаючых пакаленнях патрыятызм, пачуццё грамадзянскага абавязку і адказнасці за будучыню сваёй краіны.

Няхай гэта свята яшчэ мацней згуртуе ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці за сваю краіну і гатоўнасці самааддана працаваць дзеля працвітання Докшыцкага раёна і роднай Беларусі.

Моцнага ўсім здароўя, сямейнага дабрабыту, павагі да продкаў, вернасці традыцыям, дабра і надзей на шчаслівае будучыню.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў