Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
3 ліпеня 2023

Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!

Прыміце сардэчныя віншаванні З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 79-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дзень незалежнасці з'яўляецца сімвалам нацыянальнага гонару, доблесці і славы, увасабленнем адзінства і згуртаванасці людзей. Гэтая дата ўвасабляе гераічнае мінулае беларускага народа ў барацьбе за вызваленне Радзімы, сімвалізуе гераізм і мужнасць, патрыятызм, працоўныя здзяйсненні.

Сёння мы па праву ганарымся нашай рэспублікай і багатай спадчынай беларускага народа. Мы сустракаем гэты дзень з верай у Мір і стабільнасць, з цвёрдай упэўненасцю, што стваральная і штодзённая праца кожнага з нас забяспечыць дабрабыт роднай зямлі.

Словы сардэчнай падзякі воінам-вызваліцелям, усім тым, хто змагаўся за свабоду роднай зямлі ў партызанскіх атрадах, працаўнікам тылу, падпольшчыкам — за адвагу і самаадданасць, за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў гады вайны.

У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, радасці, шчасця, увасаблення ў жыццё намечаных планаў і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае мірнае неба, спакой у сэрцах людзей і дабрабыт у дамах.


Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў