Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 лістапада 2023

Паважаныя працаўнікі і ветэраны сельскай гаспадаркі, перапрацоўчай прамысловасці АПК Докшыцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні са святам!

Прыродная мудрасць працаўнікоў вёскі, беражлівыя адносіны да зямлі-карміцелькі, трываласць і цярплівасць заслугоўваюць асаблівай павагі.

Бязмерна ўдзячны ўсім работнікам сельскагаспадарчай вытворчасці, чыімі поспехамі ганарыцца раён, ветэранам працы, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню, пенсіянерам, што працягваюць працаваць.

Словы падзякі выказваем работнікам прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці – гэта дзякуючы іх працы сабраны ўраджай даходзіць да стала спажыўцоў.

Сардэчнае дзякуй усім за адданасць справе і мэтанакіраванасць у дасягненні пастаўленых мэт. Упэўнены, што і надалей вы будзеце памнажаць здабытае, працаваць з поўнай аддачай на карысць нашай роднай Докшыччыны.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, бадзёрасці і аптымізму, поспехаў ва ўсіх вашых пачынаннях!

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў