Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
17 лютага 2024

Пагадненне аб прыгранічным супрацоўніцтве падпісана на Днях Віцебскай вобласці на ВДНГ у Маскве паміж Докшыцкім раёнам і Пячорскай муніцыпальнай акругай Пскоўскай вобласці

Маштабная прэзентацыя Віцебскай вобласці адбылася 16 лютага ў Маскве ў павільёне "Рэспубліка Беларусь" на ВДНГ. Яна стала своеасаблівай кульмінацыяй Дзён Віцебскай вобласці, якія праходзяць на галоўнай выставачнай пляцоўцы Расіі з 2 па 26 лютага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віцебшчына стала другой вобласцю Беларусі, якая прадстаўляе свой патэнцыял на ВДНГ. Першай была Брэстчына. Астатнія вобласці пакажуць тут свае дасягненні ў найбліжэйшыя некалькі месяцаў.

Прадстаўнікі Віцебскай вобласці 16 лютага ў Маскве падпісалі шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве з шэрагам расiйскіх рэгіёнаў. Урачыстая цырымонія адбылася ў павільёне "Рэспубліка Беларусь" на ВДНГ у рамках праходзячых Дзён Віцебскай вобласці.

У прыватнасці, старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Кавалёнак і кіраўнік Пячорскай муніцыпальнай акругі Пскоўскай вобласці Валерый Зайцаў заключылі пагадненне  аб прыгранічным супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі.