Нас аб'ядноўвае спорт
На базе ДУА "Сярэдняя школа №2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч " адбылася спартландыя сярод непаўналетніх "Нас аб'ядноўвае спорт!".
У спаборніцтве прынялі ўдзел навучэнцы школ Докшыцкага раёна, паводзіны якіх патрабуюць павышанай увагі.
Для хлопцаў была падрыхтавана насычаная спартыўная праграма.
У мерапрыемстве бралі ўдзел:
- намеснік начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню, падпалкоўнік міліцыі Докшыцкага РАУС Дзмітрый Купрэвіч;
- намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Марчанка;
- метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Докшыцкага раёна Вольга Плыгаўка;
- першы сакратар Докшыцкага раённага камітэта БРСМ Яўгенія Шаўро.
Усе ўдзельнікі спаборніцтваў былі ўзнагароджаны дыпломамі і медалямі.
Пасля ўрачыстага ўзнагароджання быў арганізаваны салодкі стол для ўдзельнікаў спаборніцтваў.