Напярэдадні галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці ва ўсіх сельсаветах раёна праходзяць урачыстыя мерапрыемствы
Ганаровымі гасцямі мітынгу ў аграгарадку Сітцы сталі старшыня райвыканкама Сяргей Абірала і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па Докшыцкай выбарчай акрузе Анатоль Сіўко.
Галоўны герой мерапрыемства - ветэран Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Бурдыка. Прымаючы віншаванні ад кіраўніка раёна, 97-гадовы Уладзімір Васільевіч дакладна адрапартаваў: "Абяцаю пратрымацца яшчэ тры гады!" Сяргей Уладзіміравіч нагадаў, што яшчэ ў Дзень Перамогі была дамоўленасць мінімум на дзясятак гадоў.
Анатоль Сіўко таксама павіншаваў землякоў і перадаў прывітальны адрас ветэрану за подпісам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергіенкі.
Да віншаванняў далучыліся старшыня Сітцаўскага сельскага Савета дэпутатаў Наталля Каляда, прадстаўнікі раённай арганізацыі ГА "Белая Русь" і ДП "АграСітцы".