14 лютага 2024
Лепшых работнікаў МТК і МТФ узнагародзілі ў Докшыцкім раёне
![](https://dokshitsy.vitebsk-region.gov.by/images/storage/news/000583_548999.jpg)
У раёне пачалося ўшанаванне лепшых работнікаў малочнатаварных комплексаў і ферм сельгаспрадпрыемстваў у рамках акцыі «Наш жывёлавод».
Дыпломы за добрасумленную працу, прафесіяналізм, якаснае і адказнае выкананне абавязкаў, высокія вытворчыя паказчыкі і грашовыя прэміі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васіль Васюковіч уручыў днямі перадавікам працы трох гаспадарак: ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс», ДП «Аграсітцы» і ААТ «Барсучанка».