Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 чэрвеня 2024

Кіраўніцтва раёна віншуе з Днём моладзі і студэнцтва

Дарагія юнакі і дзяўчаты!

 

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём моладзі і студэнцтва – святам, якое ўвасабляе мару, мэтанакіраванасць, энергію і аптымізм.

Маладосць - унікальная і адказная пара. Час пошуку сябе і свайго месца ў жыцці, час станаўлення асобы і прыняццz лёсавызначальных рашэнняў.

Не толькі будучыня моладзі, але і краіны ў цэлым, залежыць ад паспяховай самарэалізацыі кожнага маладога чалавека, асабістай і грамадзянскай пазіцыі.

Сёння мы па праве ганарымся многімі прадстаўнікамі маладога пакалення Докшыцкага раёна, якія падаюць вялікія надзеі ў вучобе, спорце, мастацтве.

Радуе тое, што моладзь працуе ў многіх сферах – у сельскай гаспадарцы, адукацыі, медыцыне, культуры, развівае свой бізнэс. Гэта добрасумленныя і мэтанакіраваныя людзі, якія ўсё больш упэўнена заяўляюць пра сябе, даказваючы сваю сілу.

Жадаем вам поспехаў ва ўсіх добрых справах і пачынаннях, здароўя, шчасця, аптымізму і веры ў свае сілы, яркіх перамог і высокіх дасягненняў.

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў