Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 верасня 2024

Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне з Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

Паважаныя работнікі і ветэраны прадпрыемстваў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці Докшыцкага раёна!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам.

Нафтагазавая і паліўная прамысловасць - аснова эканамічнай стабільнасці дзяржавы. Ад яе дзейнасці залежаць бесперабойнасць работы ўсіх галін народнай гаспадаркі і камфортнасць жыцця грамадзян. Уявіць сучаснае жыццё без нафты, бензіну і газу проста немагчыма.

Дзякуй усім вам, хто мае дачыненне да развіцця гэтай галіны, за штодзённую нялёгкую працу, за ўменне і прафесіяналізм, за вернасць сваёй справе і адказнасць.

У дзень прафесійнага свята жадаем вам і вашым сем'ям, ветэранам працы моцнага здароўя, шчасця, міру, дабрабыту, новых дасягненняў і перспектыў.

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў