12 верасня 2024
Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе з Днём супрацоўніка органаў папярэдняга следства
Паважаныя супрацоўнікі Докшыцкага раённага аддзела
Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём супрацоўніка органаў папярэдняга следства!
Вас адрозніваюць высокая юрыдычная адукаванасць і прававая адказнасць. Перад вамі пастаўлены сур'ёзныя задачы па абароне правоў грамадзян, аператыўнаму і якаснаму раскрыццю злачынстваў. Упэўненыя, вы і надалей будзеце самааддана абараняць інтарэсы дзяржавы і кожнага жыхара нашага раёна. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і ўдачы!
Хай працоўныя будні цешаць эфектыўнасцю работы, а цеплыня хатняга агменю натхняе на новыя здзяйсненні! Міру і дабра вам і вашым блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў