Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 мая 2023

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту

Паважаныя спартсмены, трэнеры, ветэраны спорту,
спартсмены-навучэнцы, работнікі фізічнай культуры,
актывісты фізкультурнага руху, заўзятары!

Віншуем Вас са святам-Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту!

Фізкультура і спорт з'яўляюцца важнымі сродкамі вырашэння многіх сацыяльных праблем, выхавання моцнай і таленавітай моладзі, павышэння яе фізічнай і маральнай культуры, умацавання здароўя людзей, арганізацыі вольнага часу насельніцтва. 

Выказваем шчырую ўдзячнасць усім тым, для каго фізкультура і спорт сталі прафесіяй і ладам жыцця. Дзякуючы вашай мэтанакіраванасці і адказнасці нашы юныя спартсмены годна прадстаўляюць Докшыцкі раён на спаборніцтвах рознага ўзроўню, дамагаюцца высокіх вынікаў і праслаўляюць сваімі дасягненнямі родны край.

Жадаем усім моцнага здароўя, міру, дабра, аптымізму, спартыўнага ўдасканалення, удалых стартаў і новых перамог на спартыўных арэнах.



Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Докшыцкі раённы Савет дэпутатаў