Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
5 мая 2023

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе з Днём Перамогі

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна! 
Прыміце шчырыя віншаванні з 78-годдзем Вялікай Перамогі! 

9 мая — святая для кожнага беларуса дата. Гэты дзень стаў сімвалам гераічнага подзвігу нашага народа, сілы і годнасці дзяржавы, данінай глыбокай павагі пакаленню пераможцаў, які падарыў нам свабоду і мір, які выратаваў усё чалавецтва ад пагрозы знішчэння.

Паднімаючыся ў атаку на фронце і змагаючыся ў тыле ворага, працуючы за станком і гадуючы хлеб, кожны з салдат і працаўнікоў тылу набліжаў радасны дзень Перамогі.

Мы бязмерна ганарымся веліччу духу нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Нашы сэрцы напоўнены падзякай да тых, хто не вярнуўся з поля бою, і тым, хто і сёння «застаецца ў страі». Нізкі вам паклон, дарагія воіны, - загінулыя і жывыя! Вечная слава вашым нязгасным подзвігам!

Дарагія ветэраны! У святочны дзень прыміце словы шчырай удзячнасці за ваш баявы і працоўны подзвіг, годнасць і высакароднасць!

Ад усёй душы жадаем усім жыхарам Докшчыцкага раёна мірнага неба, спакою на роднай зямлі! Няхай жыццё будзе напоўнена шчасцем, яркімі падзеямі і добрымі справамі, любоўю да родных і блізкіх!

Са святам! З Днём Перамогі!
 

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў