Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 лютага 2024

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 35-й гадавіны з дня вываду савецкіх войск з Афганістана

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, члены сем'яў воінаў, выконваўшых інтэрнацыянальны абавязак у Аўганістане, дарагія землякі!

15 лютага 2024 года - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 35-я гадавіна з дня вываду савецкіх войск з  Афганістана.

У гэты дзень мы аддаём даніну павагі ўсім, хто праявіў адвагу, бясстрашнасць і сапраўдны патрыятызм, выканаў свой воінскі і грамадзянскі абавязак перад Радзімай. Мы падзяляем боль і горыч страт, нізка схіляем галовы перад устойлівасцю і цярпеннем бацькоў, родных і блізкіх загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў.

З'яўляючыся ўзорам воінскай доблесці і мужнасці, вы стойка прайшлі ўсе нягоды і пазбаўленні афганскай вайны. Вы былі першымі, хто ўстаў на шляху прасоўвання міжнароднага тэрарызму да межаў нашай айчыны.

Няхай гэта дата служыць для нас напамінам пра тое, як важна захоўваць і падтрымліваць мір і згоду ў краіне. Ваш гераізм і нязломная сіла волі з'яўляюцца годным прыкладам для сучаснага маладога пакаленні.

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты! Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, міру, дабра і дабрабыту вам і вашым сем'ям!

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў