Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
3 сакавіка 2023

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе з Днём міліцыі


Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём міліцыі!

Вы несяце цяжкую, але ганаровую службу па абароне законных інтарэсаў грамадзян і дзяржавы. Адказная і неспакойная праца патрабуе ад кожнага супрацоўніка міліцыі стойкасці і цвёрдасці перакананняў у службе, кампетэнтнасці і адданасці справе, рашучасці і знаходлівасці, гатоўнасці ў любую хвіліну прыйсці на дапамогу чалавеку, які трапіў у бяду.

Ваша служба - узор мужнасці і вытрымкі, гарантыя парадку, спакою і абароненасці жыхароў нашага рэгіёну. Дзякуем вам за адданасць свайму службоваму абавязку, за нялёгкую самаадданую працу.

Выказваем асаблівую ўдзячнасць ветэранам органаў унутраных спраў за ўклад у прафесійную падрыхтоўку, выхаванне асабовага складу аддзела.

Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, міру, дабра, поспехаў у вырашэнні ўскладзеных задач па забеспячэнні законнасці і правапарадку.


Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў