Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 красавіка 2024

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!

Сардэчна віншуем вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі - святам, якое сімвалізуе наша непарушнае брацтва і моцнае сяброўства.

Саюз нашых дзяржаў з гонарам праходзіць выпрабаванне часам. Расія і Беларусь заўсёды былі нязменна салідарныя, разам глядзелі ў твар ворагу і разам вяршылі гісторыю. Сёння, калі міжнародная супольнасць перажывае складаны час канфліктаў і крызісаў, наша адзінства мае асаблівую каштоўнасць.

Упэўнены, што непарушнае сяброўства, узаемны давер і разуменне заўсёды будуць для беларусаў і расіян галоўнымі арыенцірамі на выбраным шляху.

У гэты святочны дзень жадаем усім, хто жыве ў нашым агульным беларуска-расійскім доме, мірнага неба над галавой, прадуктыўнай працы, згоды і дабрабыту, моцнага здароўя, дасягнення пастаўленых мэт.

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў