Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 мая 2023

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!

 

Сардэчна віншуем Вас З Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Патрыятызм кожнага чалавека непарыўна звязаны з трапяткім, паважлівым стаўленнем да галоўных сімвалаў сваёй краіны. Шанаваць і паважаць атрыбутыку сваёй Радзімы-абавязак і справа гонару кожнага беларуса.

Дзяржаўныя сімвалы сучаснай Беларусі заснаваныя на пераемнасці гістарычных традыцый і непарыўнай сувязі мінулага, сучаснасці і будучыні краіны, міралюбнага характару беларусаў, адлюстроўваюць веліч і прыгажосць роднай зямлі. Яны аб'ядноўваюць нас у адну вялікую сям'ю, напаўняючы сэрцы гонарам за прыналежнасць да народа з багатай гісторыяй і слаўнымі традыцыямі.

Няхай гэта свята яшчэ мацней з'яднае ўсіх нас, умацавае высокае пачуццё асабістай адказнасці за сваю краіну і гатоўнасці самааддана працаваць дзеля росквіту нашай роднай Беларусі.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, міру і дабра!

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў