Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
23 лютага 2023

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе з Днём абаронцаў Айчыны і 105-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!

Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і 105-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Дзень 23 лютага - усенароднае свята. Абарона Айчыны з'яўляецца найвышэйшай доблесцю ў свядомасці беларускага народа, што пацвярджаецца і нашай гісторыяй, якая дала выдатныя прыклады служэння дабру і справядлівасці, і сучасным жыццём. У гэтым свяце - павага да абаронцаў роднай зямлі, падтрыманне традыцый і прызнанне заслуг многіх пакаленняў воінаў, якія абаранілі свабоду і незалежнасць Айчыны на палях бітваў.

У сённяшніх умовах Узброеныя Сілы Беларусі дэманструюць і сваю запатрабаванасць, і сваю эфектыўнасць. Яны надзейна гарантуюць мірную працу нашых грамадзян і з'яўляюцца найперш не інструментам вядзення вайны, а найважнейшым фактарам яе недапушчэння. Віншуем вас са святам і жадаем шчасця, міру, дабра, поспехаў у служэнні Айчыне! Няхай над нашай роднай Беларуссю будзе толькі мірнае неба!


Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў