Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
7 кастрычніка 2022

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём работнікаў культуры


Паважаныя работнікі і ветэраны сферы культуры! 

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

У работнікаў культуры асаблівая роля. Ваша праца падтрымлівае здаровае развіццё асобы і любоў да творчасці, робіць наша жыццё больш прывабным і разнастайным. Вы шчодра аддаяце людзям багацце сваёй душы, дорыце радасць зносін з выдатным.

Дзякуючы вашым ідэям і карпатлівай працы Докшыцкі раён жыве цікавым жыццём. Многія святы, конкурсы, фестывалі, якія праводзяцца ў раёне, сталі традыцыйнымі і карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод насельніцтва.

Упэўнены, што і ў далейшым ваша стваральная праца, талент і майстэрства будуць знаходзіць самы гарачы водгук у сэрцах жыхароў і гасцей Докшыччыны.

Прыміце словы падзякі за прафесіяналізм, любоў да прыгожага і імкненне прывіць гэтую любоў іншым. Жадаем вам натхнення, творчага пошуку і новых дасягненняў! Дабра, дабрабыту і кахання!