Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29 кастрычніка 2021

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём работнікаў Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь

Паважаныя супрацоўнікі, ветэраны і работнікі

Докшыцкага аддзела Дэпартамента аховы МУС

Рэспублікі Беларусь! 

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

На супрацоўнікаў аховы ўскладзена выкананне адной з самых важных і неабходных для грамадзян функцый: абарона жыцця і здароўя, забеспячэнне захаванасці іх маёмасці.

Увасабляючы справядлівасць, надзейнасць і бяспеку, супрацоўнікі аддзела аховы дэманструюць узоры стойкасці, крэпасці духу, мужнасці і самаадданасці, вернасці абавязку і прысязе, праяўляюць смеласць і прафесіяналізм не толькі пры нясенні службы па ахове аб'ектаў розных форм уласнасці, але і затрыманні злачынцаў.

Асаблівая ўдзячнасць ветэранам службы аховы, якія сваім прыкладам натхняюць новае пакаленне на захаванне і працяг лепшых традыцый.

Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, міру і дабра, далейшых поспехаў у службе на карысць нашага народа і Айчыны!

Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Докшыцкі раённы Савет дэпутатаў