Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
23 ліпеня 2021

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём пажарнай службы

Паважаныя работнікі і ветэраны

раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!

Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам - Днём пажарнай службы!

Аб вашай працы заўсёды гавораць з павагай і падзякай, бо вы абралі для сябе нялёгкую, але высакародную справу - першымі прыходзіць на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду. Пераадольваючы небяспеку і рызыкуючы сабой, вы ратуеце самае каштоўнае - чалавечыя жыцці.

Ваша карпатлівая штодзённая работа па папярэджанні пажараў, шпаркасць, выразнасць і зладжанасць дзеянняў разлікаў пры ліквідацыі ачагоў агню нязменна выклікаюць захапленне і павагу жыхароў раёна. Ваша зброя ў барацьбе з надзвычайнымі сітуацыямі - гэта веды, бясцэнны вопыт службы, дасканалае валоданне аператыўнымі і тактычнымі навыкамі.

Выказваем вам падзяку за выдатную службу і гатоўнасць неадкладна прыйсці на дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу.

Напярэдадні свята жадаем супрацоўнікам і ветэранам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях моцнага здароўя і дабрабыту, поспехі, бадзёрасці духу і аптымізму. Міру і дабра вам і вашым сем'ям!

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў