Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
4 сакавіка 2024

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём міліцыі

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём міліцыі!  

Ваша служба - узор мужнасці і вытрымкі. Кожны, хто прыходзіць служыць у органы ўнутраных спраў, прымае на сябе няпросты абавязак - ахоўваць правы і законныя інтарэсы грамадзян.

Вы несяце вялікую адказнасць за здароўе, жыццё, дабрабыт жыхароў нашага рэгіёну. Гэта патрабуе ад супрацоўнікаў міліцыі высокай самааддачы і пастаянной гатоўнасці прыйсці на дапамогу. Дзякуем вам за адданасць свайму службоваму абавязку, за нялёгкую самаадданую працу.

Выказваем асаблівую ўдзячнасць ветэранам органаў унутраных спраў за ўклад у прафесійную падрыхтоўку, выхаванне асабовага складу аддзела.

Сёння словы падзякі адрасуем тым, хто мае актыўную грамадзянскую пазіцыю, удзельнічаючы ў рабоце добраахвотных дружын і грамадскіх пунктаў аховы парадку, актыўна дапамагаючы спыняць правапарушэнні. 

Жадаем усім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, міру, дабра, далейшых поспехаў у служэнні на карысць нашай Радзімы.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў