Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 сакавіка 2024

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам - Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Гэта свята стала сімвалам свабоды і незалежнасці беларускага народа, шматвяковага шляху развіцця дзяржавы і грамадства.

Канстытуцыя спрыяе стабільнасці ў нашай краіне, яе развіццю і руху наперад, захоўваючы ўсё лепшае, што ў нас ёсць: сямейныя каштоўнасці, гістарычную праўду, сацыяльную арыентаванасць, бясплатную адукацыю і лячэнне, усебаковую падтрымку і развіццё таленавітай моладзі. Асноўны Закон з'яўляецца арыенцірам у выхаванні ў маладых грамадзян адказнасці за будучыню сваёй дзяржавы, забяспечвае пераемнасць пакаленняў.

У гэты знамянальны дзень жадаем вам стабільнасці ў жыцці і працы, згоды, добрага стаўлення адзін да аднаго, здароўя, шчасця, поспехаў, дабра і дабрабыту ў кожным доме.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў